Беларуская Служба

Wall Street Journal: ЗША вырашылі не перадаваць Украіне сучасныя беспілотнікі, каб не злаваць Расіі

10.11.2022 14:29
З пачатку 2022 года ЗША вылучылі Украіне больш за 50 мільярдаў долараў, з якіх амаль 27 мільярдаў – непасрэдна на ваенныя патрэбы. 
Biały Dom: nie planujemy rozmieszczenia broni jądrowej w krajach, które przystąpiły do NATO po 1997.
Biały Dom: nie planujemy rozmieszczenia broni jądrowej w krajach, które przystąpiły do NATO po 1997.Andrea Izzotti/Shutterstock

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Джо Байдэна вырашыла не перадаваць Украіне сучасныя ўдарныя беспілотнікі Gray Eagle MQ-1C, нягледзячы на ​​неаднаразовыя просьбы Кіева і ліст 17 кангрэсменаў. Пра гэта паведамляе The Wall Street Journal са спасылкай на амерыканскіх службоўцаў.

Па дадзеных выдання, Пентагон выступіў супраць паставак, асцерагаючыся, што яны могуць прывесці да эскалацыі канфлікту і даць сігнал Маскве, што ЗША перадаюць Кіеву зброю, здольную наносіць удары па тэрыторыі Расіі. Акрамя таго, у Вашынгтоне заклапочаны магчымы збіццём беспілотнікаў, тады некаторыя сучасныя тэхналогіі патрапяць да патэнцыйнага ворага. Аднак пры прыняцці рашэння гэтыя рызыкі не былі вырашальнымі, гаворыцца ў публікацыі Wall Street Journal.

Афіцыйны прадстаўнік кампаніі General Atomics, якая вырабляе Gray Eagle MQ-1C, пацвердзіў выданню, што ім вядома аб рашэнні Пентагона, але адмовіўся каментаваць падрабязнасці. У верасні 17 чальцоў амерыканскага Кангрэса накіравалі ліст у адміністрацыю прэзідэнта ЗША з просьбай як мага хутчэй падаць Кіеву гэтыя беспілотнікі.

Аб планах адміністрацыі прэзідэнта ЗША Джо Байдэна паставіць Украіне чатыры Gray Eagle у пачатку чэрвеня паведамілі крыніцы Reuters. Аб тым, што Кіеў запытаў у Вашынгтона дроны Politico паведамляла ў канцы красавіка.

Gray Eagle могуць знаходзіцца ў паветры да 30 гадзін і збіраць вялізную колькасць разведдадзеных. Армейская версія, больш вядомая як Predator, можа несці да 8 ракет Hellfire з ралыёсам дзейнасці да 10 кіламетраў.

З пачатку 2022 года ЗША вылучылі Украіне больш за 50 мільярдаў долараў, з якіх амаль 27 мільярдаў – непасрэдна на ваенныя патрэбы. Следам за ЗША па аб'ёме падтрымкі Украіны размяшчаюцца Вялікабрытанія, ФРГ, Канада і Польшча, пішуць на старонках Wall Street Journal.

эж